Багацце беларускай мовы

19.09.2022

19.09.2022. Багацце беларускай мовы

“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова” (Алесь Разанаў)

19.09.2022 стартаваў рэспубліканскі тыдзень роднай мовы “Як ты дарага мне, мая родная мова!” Вучні сярэдняй школы №13 г.Слуцка таксама ўключыліся ў мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове. Пяцікласнікі наведалі ў школьным музеі экспазіцыю “У сялянскай хаце мінулага.” Старшакласнікі ўзгадвалі радкі любімых вершаў, а таксама пачалі падрыхтоўку для стварэння “Воблака слоў”, падбіраючы любімыя беларускія словы. Дзяцей захапіў гэты праект. Тыдзень абяцае быць насычаным.