1 верасня - Дзень ведаў

01.09.2021

Мінула лета. 1 верасня школьны званок зноў паклікаў дзяцей на святочную лінейку.

Сёння, у першы школьны дзень, мы сабраліся ўсе разам – настаўнікі, вучні і бацькі – каб адзначыць пачатак новага навучальнага года.

Урачыстая лінейка для самых маленькіх вучняў нашай школы стала першай у жыцці і накіруе ў асаблівую краіну, дзе існуюць свае законы і правілы, звычаі і традыцыі, а кожны дзень будзе прыносіць новыя веды, новыя цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі.

З віртуальнага ўрока-падарожжа “У адзінстве беларускага народа –аснова незалежнай краіны”, прысвечанага Году народнага адзінства, маральным каштоўнасцям беларусаў, захаванню нацыянальных традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа пачнецца навучальны год.

Хочацца пажадаць усім вучням, педагогам, бацькам, гасцям і ўдзельнікам нашага свята добрага настрою, здароўя і поспехаў, здзяйснення ўсіх жаданняў у новым навучальным годзе.