Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”

20.03.2021

20.03.2021 вучні 10 класа прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльным мерапрыемстве “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”. Мэтай сустрэчы з’яўлялася фарміраванне патрыятычных пачуццяў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Вучні з дапамогай разнастайных заданняў па мове, літаратуры, гісторыі, вуснай народнай творчасці вызначалі, што ж з’яўляецца сапраўдным “скарбам” у сучаснай Беларусі. Старшакласнікі з поспехам прайшлі віктарыну па гісторыі, успомнілі шматлікія прыказкі, прыгадалі легенды роднага краю. У фінале стварылі калажы “Галоўны скарб – родная мова”.

Мерапрыемства дало магчымасць зразумець, што дзесяцікласнікаў хвалюе тэма патрыятызму, яны добра ведаюць гісторыю і традыцыі сваёй Радзімы, жадаюць у будучым бачыць Беларусь квітнеючай і паспяховай краінай.