Падарожжа ў родную мову - “У мовы роднае карэнне”

09.01.2021

09.01.2021 вучні 7 “В” класа здзейснілі падарожжа ў родную мову пад назвай “У мовы роднае карэнне”. Эпіграфам сталі словы Алеся Разанава: “Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”.

Падчас падарожжа вучні перанесліся ў цудоўны свет народнага мастацтва, аўтарам якога з`яўляюцца нашы таленавітыя продкі, паглыбілі ўяўленне пра самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы, праявілі цікавасць да беларускага фальклору. Вучні зразумелі, што, каб даведацца пра жыццё продкаў, пачынаючы ад далекага мінулага і да сучаснасці, трэба звярнуцца да народнай творчасці.

Вандроўку па краіне роднай мовы можа кожны працягваць сам, звяртаючыся да роднага слова, да роднай песні, казкі, кніг беларускіх пісьменнікаў.