Сустрэча з беларускай казачніцай

19.04.2017

19 красавіка прайшоў дзень пад дэвізам «Чытаем па-беларуску». У школе адбылася сустрэча вучняў пачатковых  класаў з беларускай казачніцай Аленай Масла. Дзеці  з задавальненнем слухалі казку «Мяне завуць Лахнэска», якую  чытала сама пісьменніца. Вялікае ўражанне атрымалі дзеці ад герояў казкі, якія былі прадстаўлены ў выглядзе мяккіх цацак.

 Дзякуем за цікавы ўрок-сустрэчу «Казка – добрая падказка».