Інтэлектуальная гульня “Эрудыт”

02.12.2017

2 снежня 2017 года ў сярэдняй школе №13 вучні дзясятых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Эрудыт”. Мэта мерапрыемства – паглыбіць веды, атрыманыя на ўроках літаратуры і гісторыі, развіваць крытычнае мысленне, памяць, садзейнічаць выхаванню павагі да беларускай культурнай спадчыны.

Вучні падзяліліся на дзве каманды. Было прапанавана дзесяць намінацый. Каманды ахвотна выбіралі пытанні на розныя тэмы. Удзельнікі паказалі добрую падрыхтоўку па літаратуры і гісторыі. На мерапрыемстве пераважалі добразычлівы настрой і ўзаемная зацікаўленасць усіх удзельнікаў.

І.І. Даманская