“Вандроўкі па малой радзіме паэта "Пуцявінамі Якуба Коласа"

29.10.2022

29 кастрычніка 2022 года было праведзена мерапрыемства для вучняў шостых класаў “Вандроўкі па малой радзіме паэта "Пуцявінамі Якуба Коласа". Дзеці даведаліся шмат цікавага пра жыццё Я.Коласа, які нарадзіўся ў Стаўбцоўскім раёне, калі казаць дакладна на Нёманскім узбярэжжы, на хутары Акінчыцы. Усе гэтыя мясціны з'яўляюцца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея.