Фальклорный праздник «У сваiм краю, як у раю»

05.02.2022

5 лютага для вучняў 4-ых класаў было праведзена свята “У сваім краю, як у раю”. У час мерапрыемства былі створаны ўмовы для фарміравання павагі да роднай мовы і культуры беларусаў, акцэнтавана ўвага дзяцей на духоўнай спадчыне народа. З дапамогай прыкладаў з вуснай народнай творчасці вучняў падводзілі да разумення беларускай ментальнасці. Мерапрыемства спрыяла развіццю кемлівасці, увагі, артыстызму.