“Родная мова”

22.02.2020

22 лютага вучні 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Слуцка” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Родная мова”, якое стала фіналам тэматычнага тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.

Удзельнікі падрыхтавалі інфармацыю пра гісторыю ўзнікнення і святкавання гэтай даты, паразважалі аб ролі роднай мовы ў сучасным грамадстве, аб важнасці захавання мовы і перадачы яе будучым пакаленням.

Дзевяцікласнікам былі прапанаваны разнастайныя заданні па беларускай мове і літаратуры, з якімі яны бліскуча справіліся.

Верыцца, што мерапрыемства пакінула след у сэрцах вучняў, і яны ўсвядомілі, наколькі важна ведаць, любіць і захоўваць родную мову.