Экскурсія ў карцінную галерэю

16.11.2019

16.11.2019 для вучняў шостых класаў была арганізавана экскурсія ў карцінную галерэю. Вучні пабывалі ў пяці залах. Экскурсавод Ірына Леанідаўна цікава расказала пра кожную выставачную залу. Вучні пазнёміліся і ўбачылі карціны мастакоў Слуцка і мастакоў Беларусі “Восеньскі пейзаж”, работы выпускнікоў мастацкай школы, былі першымі наведвальнікамі персанальнай выстаўкі работ, напісаных акварэллю, Яўгеніі Мацюшэнкавай. А таксама вельмі ўразіла выставачная зала, дзе былі змешчаны творчыя работы ветэранаў працы (вышытыя карціны крыжыкам, разьба па дрэве, выстаўка лялек ручной работы).

Экскурсія пакінула добрыя ўражанні.