“Паштоўка паэту роднага краю”

18.02.2023

18 лютага 2023 года адбылося мерапрыемства пад назвай “Паштоўка паэту роднага краю”, прысвечанае творчасці Янкі Купалы. Удзельнікамі літаратурнай гадзіны сталі вучні шостых класаў.

Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам слыннага песняра беларускай зямлі, даведаліся аб роднай вёсачцы Вязанцы, аб яго цяжкім дзяцінстве, таксама, якім быў першы верш і першы паэтычны зборнік Янкі Купалы, колькі няшчасця і пакут прынесла яму Вялікая Айчыная вайна. Потым вучняў чакалі віктарына, рэбусы.

Падчас літаратурнай гадзіны дзеці змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны. Гучалі прыгожыя вершы, а таксама песні на словы Янкі Купалы.

Тэматычнае мерапрыемства дазволіла пашырыць літаратурны кругагляд навучэнцаў, а таксама выхаваць пачуццё павагі да класіка беларускай літаратуры і любові да роднай мовы.