Iнфармацыйны час “З гісторыі роднай беларускай мовы”

18.02.2023

Для вучняў 9-х класаў 18.02.2023 года быў праведзены інфармацыйны час “З гісторыі роднай беларускай мовы”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Вучні пазнаеміліся з цікавымі фактамі пра беларускую мову і зразумелі, што беларуская мова – гэта адзін з нашых спрадвечных нацыянальных скарбаў, які захавалі нашы продкі.

Гэта засведчылі праекты, якія вучні стварылі да мерапрыемства, яны зразумелі галоўнае – трэба берагчы родную мову, размаўляць на ёй і ніколі не цурацца яе.