Літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”
16.01.202116 студзеня ў 6 “Г” класе прайшла літаратурна-пазнавальная гульня “Сябруй з роднай мовай”. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды. Дзеці з захапленнем адгадвалі загадкі, складалі прымаўкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, працавалі перакладчыкамі, разгадвалі крыжаванкі. Дабразычлівы настрой і ўзаемная зацікаўленасць усіх удзельнікаў спрыялі паглыбленню ведаў вучняў па роднай мове.