Викторина знатоков «Беларуская скарбонка»

30.03.2019

Для вучняў 2 класаў была праведзена віктарына знаўцаў беларускай мовы “Беларуская скарбонка”. Дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі, прагаворвалі скарагаворкі, перакладалі прыказкі з рускай мовы на беларускую мову, гулялі у беларускія гульні. Вучні вучыліся размаўляць на роднай мове, дакрануліся да нацыянальнай культуры праз беларускі фальклор, папоўнілі слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі, пазнаёміліся з паданнямі беларускага народа.