21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

10.02.2021
 

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
 Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
 Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
 Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

                                               Уладзімір Караткевіч

 

 

  Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Своеасаблівым падарункам роднай мове стануць ў нашай школе святы, падрыхтаваныя вучнямі і настаўнікамі (план мерапрыемстваў),дзе прадстаўлены партрэты пісьменнікаў і мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця.

Тыдзень ці адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!

Усё залежыць ад нас, усё залежыць ад жадання кожнага з нас!

На кожным паверсе школы будуць размешчаны плакаты і газеты  з інфармацыяй пра беларускую мову, а таксама ў кожнага вучня  і дарослага будзе магчымасць пазнаёміцца з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра роднае, шчырае і пяшчотнае слова.

Напярэдадні свята для ўсіх вучняў будзе падрыхтавана рубрыка“Цікава ведаць”, будуць выданы газеты, прысвечаные Міжнароднаму дню роднай мовы.

15.02 у кожным класе пройдуць інфармацыйныя хвілінкі "21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы"

 

З 15.02 па 20.02 пройдзе на уроках акцыя “ Адчуй смак мовы”(раскажы верш пра родную мову і атрымай 10 балаў).

А 20.02 запрашаем усіх на конкурс-гульню “Любі, шануй, ведай роднае слова (для 9 - 11 класаў); на ранішнік “Матуліна мова(для 5-6 класаў); на свята “Сказаў як звязаў”(для 7-8 класаў)

 

У час свят і конкурсаў вучні абагуляць набытыя веды па беларускай мове і літаратуры, прадэманструюць свае творчыя здольнасці, сваю кемлівасць і артыстызм.  

20 лютага з самага ранку адчуецца ў школе святочны настрой. 

 Усе пазнавальныя мерапрыемствы будуць спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця нашага беларускага народа.

Ещё в этом разделе