Творчы літаратурны вечар “Дзялюся крыламі”

10.01.2019

10 студзеня 2019 года з нагоды соракагадовага юбілею пісьменніка на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача быў зладжаны творчы літаратурны вечар “Дзялюся крыламі”.

Своеасаблівы літаратурны спектакль пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, артыста і рэжысёра Валерыя Анісенкі напоўніўся чытаннем урыўкаў з твораў Уладзіміра Ліпскага. Павіншаваць любімага пісьменніка з родных куткоў прыехала шмат прыхільнікаў яго творчасці.

Навучэнка узорнай тэатральнай студыі “Сінтэз” Слуцкага Цэнтра дзіцячай творчасці Ульяна Палазнік (кіраўнік Мельчакова Валянціна Мікалаеўна) пранікнёна прачытала ўрывак з аповесці У. Ліпскага “Сын дня”. Напрыканцы Ульяна атрымала добры водгук ад аўтара і каштоўны падарунак – кнігу “Мая Беларусь”.