Літаратурны салон “Літаратурны твар малой радзімы”

03.04.2021

3 красавіка 2021 года вучняў 2-х класаў Жанна Мікалаеўна Бранавец запрасіла ў літаратурны салон. Адбылося вельмі цікавае мерапрыемства “Літаратурны твар малой радзімы”. Дзеці змаглі пашырыць свае веды пра пісьменнікаў Случчыны. Асабліва іх зацікавіў аповед пра дзіцячыя гады і жыццёвы шлях Васіля Віткі (Цімафея Васільевіча Крысько).

Сям’я хлопчыка жыла ў вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна. Жылі бедна, але ў хаце ніколі не зводзіліся кнігі. Праз усё жыццё В. Вітка пранёс шчырую любоў да сваей малой радзімы. Вось радкі з яго верша:

Ёсць на зямлі такі куток,

З якім навек я злучаны,

Адкуль ступіў свой першы крок –

Мая радзіма – Случчына.

Вучні пашырылі свой слоўнікавы запас, разгадалі крыжаванку, пазнаёміліся з кніжнай выставай і паўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў. Верш Васіля Віткі “Чатыры пажаданні” лепш за ўсіх запомніла і выразна прачытала напамяць Акуловіч Анастасія.