Час роднай мовы «Каласы мовы Беларусi»

16.01.2021

16.01.2021 для вучняў 2 “А” класа быў праведзены час роднай мовы «Каласы мовы Беларусi». Галоўная мэтай мерапрыемства – давесці да свядомасці  дзяцей, што родную мову трэба берагчы, вывучаць, пашыраць сферу яе бытавання. Навучэнцы разгадвалі загадкі з вясёлай хаткі, зашыфраванае выказванне продкаў, пабывалі ў віртуальным музеі народнага побыту, пазнаёміліся з беларускім арнаментам, чыталі цудоўныя вершы пра родную мову. Дзеці даведаліся шмат новага пра роднае слова, папоўнілі свой слоўнікавы запас, адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы.