21 лютага-дзень роднай мовы

13.02.2020

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Своеасаблівым падарункам роднай мове стануць ў нашай школе святы, падрыхтаваныя вучнямі і настаўнікамі(план мерапрыемстваў),дзе прадстаўлены партрэты пісьменнікаў і мудрыя выказванні беларускіх аўтараў пра мову, Радзіму, сэнс жыцця.

Тыдзень ці адзiн дзень — гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!

Усё залежыць ад нас, усё залежыць ад жадання кожнага з нас!

На кожным паверсе школы будуць размешчаны плакаты і газеты з інфармацыяй пра беларускую мову, а таксама ў кожнага вучня і дарослага будзе магчымасць пазнаёміцца з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра роднае, шчырае і пяшчотнае слова.

Напярэдадні свята для ўсіх вучняў будзе падрыхтавана рубрыка“Цікава ведаць”, будуць выданы газеты, прысвечаные Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

17.02 у кожным класе пройдуць інфармацыйныя хвілінкі “ 21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы(фотаздымкі).

З 17.02 па 21.02 пройдзе на уроках акцыя “ Адчуй смак мовы”(раскажы верш пра родную мову і атрымай 10 балаў).

А 21.02 запрашаем усіх на конкурс-гульню “Любі, шануй, ведай роднае слова(для 9 - 11 класаў); на ранішнік “Матуліна мова(для 5-6 класаў); на свята “Сказаў як звязаў”(для 7-8 класаў)  (фотаздымкі).

У час свят і конкурсаў вучні абагуляць набытыя веды па беларускай мове і літаратуры, прадэманструюць свае творчыя здольнасці, сваю кемлівасць і артыстызм.  

21 лютага з самага ранку адчуецца ў школе святочны настрой:  

 Усе пазнавальныя мерапрыемствы будуць спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця нашага беларускага народа.

Інфармацыйная хвілінка

Фотаздымкі КВЗ